Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі - Natalka Kharytaniuk, Lizaveta Hancharova

Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі

Natalka Kharytaniuk, Lizaveta Hancharova

15,00 zł

Dostępne formaty plików: PDF

Wydawnictwo Kolegium Europy Wschodniej
ISBN 978-83-7893-062-4
Data wydania 21 grudnia 2021
Język:
Liczba stron: 34
Rozmiar pliku: 17 MB
Zabezpieczenie: Znak wodny
15,00 zł

Dostępne formaty plików: PDF

Opis

«Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» – гэта новая калядная казка з Беларусі.

Кніга простымі словамі расказвае і дзецям і дарослым беларускую гісторыю 2020 году. Зрэшты, гэта старажытная гісторыя: цемра спрабуе ўзяць у палон святло, а святло свеціць з усяе моцы ў адказ. І перамагае.

«Даўно гэта было. У адным краі забаранілі Святога Міколу. За чырвоны кажух і белую бараду. Бо забаранялі ўсё белае з чырвоным і ўсё чырвонае з белым».

На жаль, гэта не казка так пачынаецца. Гэта сапраўднасць, якая здарылася з намі не калісьці там, а летась, і якая ўсё яшчэ нас не адпускае.

Толькі нават у самай няказачнай сапраўднасці немагчыма забараніць казку. Немагчыма скасаваць веру. Немагчыма адвучыць людзей глядзець і бачыць.